На шахце ў Салігорску загінуў 22-гадовы рабочы. 21.by

На шахце ў Салігорску загінуў 22-гадовы рабочы

15.11.2016 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Салігорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу пасля гібелі рабочага ў шахце ААТ "Беларуськалій". Справа пачатая па факце парушэння правілаў эксплуатацыі машын і механізмаў пры вытворчасці горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Трагічны выпадак здарыўся зранку 14 лістапада. 22-гадовы машыніст горна-выемачных машын рамантаваў няспраўнасць горнай тэхнікі, якая забяспечвае высечку парод. Хлопец атрымаў смяротную траўму.

Каб высветліць акалічнасці здарэння, следчыя спускаліся ў шахту. Яны агледзелі месца здарэння, сабралі і зафіксавалі сляды. Следства прызначыла шэраг экспертыз, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Салігорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу пасля гібелі рабочага ў шахце ААТ "Беларуськалій". Справа пачатая па факце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика