У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ (фота). 21.by

У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ (фота)

19.11.2016 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло 2-гадовае дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ. Здарэнне адбылося раніцай 18 лістапада каля вёскі Ваўкі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 34-гадовая жанчына не саўладала з кіраваннем аўтамабілем "Аўдзі 100". Легкавік з'ехаў з дарогі ўправа і перакуліўся.  

Адзначаецца, што жанчына не была прышпіленая рамянём бяспекі, атрымала траўмы і апынулася ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Падчас праверкі стала вядома, што за два гады вадзіцельскага стажу кіроўца 29 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло 2-гадовае дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ. Здарэнне адбылося раніцай 18 лістапада каля вёскі Ваўкі. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика