Кіраўнік ДАІ Баранавічаў ехаў п'яным і насмерць збіў 36-гадовую жанчыну. 21.by

Кіраўнік ДАІ Баранавічаў ехаў п'яным і насмерць збіў 36-гадовую жанчыну

28.11.2016 11:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsknews.by

Трагічная аўтааварыя адбылася ўвечары 26 лістапада ў Ляхавіцкім раёне Брэстчыны. Як піша tut.by, каля 20.30 каля вёскі Дарава аўтамабілем была насмерць збітая жанчына.

Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль, за рулём якога апынуўся кіроўца-бяспраўнік. Пакуль на яго афармлялі пратакол, з машыны выйшла 36-гадовая пасажырка, жыхарка Слуцка Мінскай вобласці, каб даведацца аб прычынах спынення.

Калі жанчына пераходзіла дарогу, яе збіў аўтамабіль. Паводле адных звестак, ДТЗ адбылося на пешаходным пераходзе, па іншых — каля яго. Жанчына пры здарэнні загінула.

Аўтамабілем, які збіў жанчыну, кіраваў часовы выканаўца абавязкаў начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэй Ваўкавыцкі. Паведамляецца, што ён быў не на службе, ехаў на асабістай машыне і ў цывільным адзенні. Кіроўца выявіўся моцна п'яны: у яго крыві было амаль 3 праміле алкаголю.

Паводле інфармацыі tut.by, Следчы камітэт пачаў на парушальніка крымінальную справу, самога кіроўцу ўзялі пад варту. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Ёсць звесткі, што ў загінулай жанчыны засталіся двое непаўналетніх дзяцей — шасцігадовы сын і 16-гадовая дачка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsknews.by Трагічная аўтааварыя адбылася ўвечары 26 лістапада ў Ляхавіцкім раёне Брэстчыны. Як піша tut.by, каля 20.30 каля вёскі Дарава аўтамабілем была насмерць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика