Зіма сёлета будзе халаднейшая за леташнюю. 21.by

Зіма сёлета будзе халаднейшая за леташнюю

01.12.2016 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зіма 2016/2017 гадоў будзе больш халодная, чым леташняя. Такім прагнозам падзяліўся начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Сярэдняя тэмпература зімы 2015/2016 гадоў была -1,5 градуса — гэта вышэй за кліматычную норму на 4 градусы. Цёплымі былі снежань і люты, а сярэдняя месячная тэмпература студзеня апынулася крыху ніжэй за кліматычную норму.

Дарэчы, самай цёплай у Беларусі была зіма 1989/1990 гадоў. Тады сярэдняя тэмпература па краіне была -0,1 градуса. А абсалютны максімум зімовай тэмпературы паветра быў зафіксаваны 21 лютага 1990 года на метэастанцыі Брэст — 17,2 вышэй за нуль.

Самай халоднай сіноптыкі называюць зіму 1939/1940 гадоў: тады сярэдняя тэмпература паветра склала -10,9 градуса.

Гэтай зімой сярэдняя тэмпература паветра ў нашай краіне чакаецца каля кліматычнай нормы, якая складае -5,5 градуса. Крыху цяплейшым за норму абяцаюць люты — на 0,5 градуса.

Сярэдняя колькасць ападкаў у гэтую зіму прагназуецца вышэйшая за кліматычную норму. Паводле нормы, у Беларусі за зіму ў выпадае ў сярэднім 115 мм ападкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зіма 2016/2017 гадоў будзе больш халодная, чым леташняя. Такім прагнозам падзяліўся начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика