| Жыхарку Смаргоні падазраюць у забойстве мужа з рэўнасці
					07.12.2016 14:36
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				  Фота: sk.gov.by У Смаргоні пад варту ўзялі мясцовую 48-гадовую жыхарку. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці падазрае яе ў забойстве ўласнага мужа. Як паведамляецца на , позна ўвечары 2 снежня жанчына выклікалала дадому хуткую дапамогу. Яна заявіла медыкам, што яе 49-гадовы муж страціў прытомнасць. Лекары канстатавалі смерць мужчыны. Судмедэксперты выявілі ў памерлага множныя пераломы рэбраў і грудзіны з пашкоджаннем унутраных органаў, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, а таксама іншыя цялесныя пашкоджанні. Усё гэты прывяло праваахоўнікаў да высновы пра гвалтоўную смерць смаргонца. Падазрэнне ўпала на жонку забітага. Выявілася, што мужчына працаваў вахтавым метадам. Калі ён вырашыў сысці з сям'і, жонка забрала ў яго пашпарт, не выпускала з дому і ўжывала фізічны гвалт. Акалічнасці апошняй сямейнай сваркі цяпер высвятляюцца. Следчыя і міліцыянты дапытваюць суседзяў, а таксама іншых асобаў, якія могуць валодаць інфармацыяй, значнай для расследавання. Паведамляецца, што жанчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, як і яе муж. Расследаванне працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так    Фота: sk.gov.by   У Смаргоні пад варту ўзялі мясцовую 48-гадовую жыхарку. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці падазрае яе ў забойстве ўласнага мужа. Як... 
 | 
		
		
		 |