Пад Слуцкам кіроўца “Таёты” пакінуў на месцы аварыі свайго параненага пасажыра
25.12.2016 15:48
—
Разное
|
![]() Кіроўца “Таёты”, вінаваты ў дарожнай аварыі, пакінуў на месцы здарэння свайго параненага пасажыра, а сам знік. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 24 снежня ў Слуцкім раёне на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы — легкавік перакуліўся. Пакінутага на дарозе пасажыра пазней даставілі ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі, кіроўцу шукаюць. Усяго за суткі ў Мінскай вобласці зарэгістравана 6 ДТЗ, у якіх загінуў 1 чалавек і 5 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У Мінскім раёне на 16-м кіламетры трасы Мінск — Гродна “Мерседэс” наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. 28-гадовы мужчына сканаў ад атрыманых пашкоджанняў. Пацярпелы не быў абазначаны флікерамі. У Смалявіцкім раёне машына БМВ збіла 60-гадовага раварыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Пенсіянер дастаўлены ў лякарню. А ў Жодзіне п’яны мясцовы жыхар уначы катаўся па горадзе на “Сітраене” і наскочыў на бетонную клумбу. У выніку здарэння сур’ёзныя траўмы атрымала яго пасажырка, перадае
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўца “Таёты”, вінаваты ў дарожнай аварыі, пакінуў на месцы здарэння свайго параненага пасажыра, а сам знік. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 24 снежня ў Слуцкім... |
|