Серыйнага гвалтаўніка з Расіі асудзілі ў Беларусі на 18 гадоў зняволення. 21.by

Серыйнага гвалтаўніка з Расіі асудзілі ў Беларусі на 18 гадоў зняволення

27.12.2016 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Серыйнага гвалтаўніка з Расіі асудзілі ў Беларусі на 18 гадоў зняволення. Такое рашэнне вынес Брэсцкі абласны суд. Пакаранне 45-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "згвалтаванні, гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, у тым ліку здзейсненых паўторна", інфармуе БЕЛТА.

На працягу 20 гадоў (у 1994-2014 гадах) мужчына прыязджаў у Беларусь да сваякоў, нападаў на жанчын, гвалтаваў і рабаваў іх. Пацярпелымі па справе прызналі 35 чалавек, аднак асуджаны расіянін быў толькі за здзяйсненне злачынства ў адносінах адной жанчыны. Па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу яго вызвалілі ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці, паколькі яны былі здзейснены больш за 10 гадоў таму. Аднак пацярпелыя ў далейшым маюць магчымасць зноў звяртацца ў суд для спагнання матэрыяльнай кампенсацыі за нанесеныя маральныя і маёмасныя страты.

Расіяніна затрымалі ў лістападзе 2015 года. Справу расследавала галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі, яе разглядалі на закрытым судовым пасяджэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Серыйнага гвалтаўніка з Расіі асудзілі ў Беларусі на 18 гадоў зняволення. Такое рашэнне вынес Брэсцкі абласны суд. Пакаранне 45-гадовы жыхар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика