Віцебскія даішнікі затрымалі голага кіроўцу, які пратараніў прыпынак
03.01.2017 19:18
—
Разное
|
![]() Фота: abw.by У Віцебску супрацоўнікі ДПС ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу, які ўчыніў ДТЗ. Відэа затрымання з'явілася ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". У каментары Здарэнне адбылося 3 снежня ў 13.45 па вуліцы Зеленагурскай. Аўтамабіль "Форд", за рулём якога быў 28-гадовы жыхар Віцебска, урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, на самім прыпынку падчас ДТЗ нікога не было. Відавочцы здарэння выклікалі нарад ДАІ, а таксама спынілі аўтамабіль хуткай дапамогі, які праязджаў міма. Да інспектараў ДАІ кіроўца "Форда" выйшаў голым. "Ці быў ён у такім стане за рулём, нам пакуль не вядома. Яго адзенне выяўленае на вуліцы. Мужчыну затрымалі і даставілі ў аддзел", — удакладніў Казючыц. У міліцыі пакуль не кажуць, ці ўсведамляў свае дзеянні затрыманы кіроўца. Таксама не паведамляецца, ці быў ён у стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем псіхатропаў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by У Віцебску супрацоўнікі ДПС ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу, які ўчыніў ДТЗ. Відэа затрымання з'явілася ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". У каментары БЕЛТА...
|
|