У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды. 21.by

У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды

04.01.2017 17:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды. Як паведамляе БЕЛТА, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 1 студзеня. Ракетніца трапіла ў твар дзіцяці. Дзяўчынку шпіталізавалі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу № 1 з дыягназам "тэрмічны апёк ілба 3-й ступені". Лекары кажуць, што яе стан здавальняючы.

Дарэчы, у той жа дзень у Гомелі апёкі 1-2-й ступені пальцаў рукі і шыі атрымала таксама 6-гадовая дзяўчынка. Пасля аказання меддапамогі яе адпусцілі дахаты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гомелі шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёкі з-за выбуху петарды. Як паведамляе БЕЛТА, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 1 студзеня. Ракетніца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика