Пад Віцебскам зламаўся аўтобус з Прыднястроўя, турысты замярзалі. 21.by

Пад Віцебскам зламаўся аўтобус з Прыднястроўя, турысты замярзалі

06.01.2017 12:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Facebook

У Віцебскім раёне зламаўся аўтобус, які ехаў з Прыднястроўя ў Санкт-Пецярбург. Турысты замярзалі — тэмпература паветра на вуліцы складала мінус 18 градусаў. Як піша ў Facebook прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў чацвер каля вёскі Копці. У аўтобусе лопнула левае задняе кола. У салоне знаходзіліся 7 пасажыраў і 2 кіроўцы. Апошнія самі спрабавалі адрамантаваць тармазную сістэму і замяніць кола, рухавік быў выключаны, салон не абаграваўся.

Супрацоўнікі ДАІ і прадстаўнікі мясцовых уладаў дапамагалі адаграваць замежнікаў, пакуль іх транспарт не адрамантавалі. З сталовай бліжэйшай вёскі была прывезена гарбата. Рамонт працягваўся каля гадзіны. Пасля гэтага даішнікі суправаджалі аўтобус у Віцебск для дыягностыкі. Праз нейкі час турысты працягнулі сваю паездку ў Расію.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Facebook У Віцебскім раёне зламаўся аўтобус, які ехаў з Прыднястроўя ў Санкт-Пецярбург. Турысты замярзалі — тэмпература паветра на вуліцы складала мінус 18...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика