У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня. 21.by

У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня

11.01.2017 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня. Знясіленая лясная кошка, якая занесена ў Чырвоную кнігу, сама прыйшла да людзей — у яе была моцна пашкоджана адна з задніх лапаў. Першую дапамогу рысяняці аказала жыхарка вёскі Верамееўка Людміла Кароткая, пасля ім сталі апекавацца супрацоўнікі віцебскага заапарку, якія прывезлі жывёлу ў абласны цэнтр на заднім сядзенні аўтамабіля (гл. відэа).

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", лясной кошцы зрабілі абязбольвальны ўкол, верагодна, спатрэбіцца аперацыя. У заапарку для яе выдзелілі самае цёплае месца —  кабінет дырэктара. Там вельмі спадзяюцца выхадзіць жывёліну, а вось на падзяку не разлічваюць, паколькі прыручыць рысь практычна немагчыма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня. Знясіленая лясная кошка, якая занесена ў Чырвоную кнігу, сама прыйшла да людзей — у яе была моцна пашкоджана адна з задніх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика