Мужчына прадстаўляўся супрацоўнікам КДБ і завалодаў $100 тысячамі
23.01.2017 21:22
—
Разное
|
Здымак з архіву. 36-гадовага жыхара Баранавічаў абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, а таксама ў падбухторванні да дачы хабару. У 2014-2016 гадах ён ашукаў два дзясяткі чалавек і завалодаў 200 тысячамі дэнамінаваных рублёў (каля 100 тысяч долараў). Пра гэтым зламыснік прадстаўляўся ветэранам вайны ў Афганістане і супрацоўнікам КДБ. Таксама фігурант крымінальнай справы ашукваў суседзяў, пазычаў грошы ў сяброў і знаёмых, а пасля іх не вяртаў. Вядома пра 19 пацярпелых. Ім ужо вярнулі каля паловы сумы нанесеных матэрыяльных страт. На маёмасць махляра наклалі арышт. Расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае, яе перадалі ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. 36-гадовага жыхара Баранавічаў абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, а таксама ў падбухторванні да дачы хабару. У 2014-2016 гадах ён...
|
|