У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка выпаў паляўнічы і загінуў. 21.by

У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка выпаў паляўнічы і загінуў

26.01.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка "Амкадор" падчас руху выпаў 44-гадовы паляўнічы і памёр ад атрыманых траўмаў. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 24 студзеня каля вёскі Анжадава. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, пагрузчыкам кіраваў 22-гадовы мужчына, работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Паляўнічы ехаў у якасці пасажыра, ён таксама працаваў на гэтым прадпрыемстве.

Высветлілася, што загінулы папрасіў кіроўцу, свайго сваяка, каб той дапамог яму падкармліваць дзікіх жывёлаў. Таму яны павезлі ў лес сілас, пры гэтым дазволу ад кіраўніцтва не мелі. У кабіне паляўнічы сядзеў на самаробным зэдліку каля адчыненых дзвярэй. У выніку, калі пагрузчык павялічыў хуткасць, мужчына не ўтрымаўся і выпаў ды трапіў пад колы.

Следчы камітэт распачаў у адносінах кіроўцы крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК). Прызначаны экспертызы. Следчыя не выключаюць, што і кіроўца, і яго пасажыр былі ў стане алкагольнага ап'янення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Ашмянскім раёне з кабіны пагрузчыка "Амкадор" падчас руху выпаў 44-гадовы паляўнічы і памёр ад атрыманых траўмаў. Здарэнне адбылося ў другой палове...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика