У Мінску грузавік з паднятым кузавам урэзаўся ў апору моста. 21.by

У Мінску грузавік з паднятым кузавам урэзаўся ў апору моста

01.02.2017 16:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

У Мінску грузавік з узнятым кузавам урэзаўся ў апору моста на праспекце Пушкіна. У каментары БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Ігар Марат распавёў, што падчас руху ў аўтамабіля МАЗ нечакана стаў падымацца кузаў.

Пры гэтым кузаў зачапіў драты тралейбуснай лініі і абарваў іх. Пры падзенні драты зваліліся на аўтамабіль "БМВ". Сам грузавік пасля сутыкнення занесла ў правы бок, і ён ўрэзаўся ў апору моста.

На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было. Аднак пасля ДТЗ утварыўся сур'ёзны затор у раёне развязкі з вуліцай Ціміразева, бо тралейбусы не маглі праехаць.

ДАІ высвятляе абставіны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by У Мінску грузавік з узнятым кузавам урэзаўся ў апору моста на праспекце Пушкіна. У каментары БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика