У Гомелі бяздомны ледзь не спаліў шматкватэрны жылы дом
10.02.2017 10:17
—
Разное
|
Фота: МНС У ноч на 10 лютага, каля 3-й гадзіны, гомельскія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу 50 гадоў заводу "Гомсельмаш". Ім паведамілі, што ў пад'ездзе шматпавярховага жылога дома прысутнічае пах дыму, паведамляе На месцы выкліку ратавальнікі выявілі пах дыму ў пад'ездзе дзевяціпавярховага панэльнага дома. Сутарэнне пад'езда, адкуль ішоў дым, было зачыненае. Калі ратавальнікі зайшлі туды, то знайшлі там 53-гадовага мужчыну. Яго перадалі медыкам і шпіталізавалі. Выявілася, што бяздомны мужчына забраўся ў сутарэнне, узламаўшы шыбу. Агнём былі пашкоджаныя праналежнасці бяздомнага. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У ноч на 10 лютага, каля 3-й гадзіны, гомельскія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу 50 гадоў заводу "Гомсельмаш". Ім паведамілі, што ў пад'ездзе...
|
|