З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве
10.02.2017 16:31
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: ria.ru З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве. 42-гадовага Юрыя Сіманенку затрымалі ў Маскве яшчэ ў жніўні 2016-га. Як інфармуе сайт Вядома, што ў 2012-2013 гадах Сіманенка быў дырэктарам і заснавальнікам прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Ён дзейнічаў "шляхам падману і злоўжывання даверам" і арганізаваў заключэнне дамовы паміж некалькімі арганізацыямі дамоваў аб пастаўках жывёлы. Аднак узятыя на сябе абавязкі па аплаце ён не выканаў, хаця частку тавару яго фірма атрымала. Адзначаецца, што дырэктар завалодаў маёмасцю чатырох прадпрыемстваў на агульную суму больш за 1,5 млрд рублёў. Юрыя Сіманенку беларускія праваахоўнікі пачалі шукаць летась за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Бізнесмен нейкі час хаваўся ў расійскай сталіцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru З Расіі выслалі ў Беларусь мужчыну, якога падазраюць у махлярстве. 42-гадовага Юрыя Сіманенку затрымалі ў Маскве яшчэ ў жніўні 2016-га. Як...
|
|