У Магілёве слесар падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі
16.02.2017 19:42
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: censor.net.ua У Магілёве мужчына падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі. Здарэнне адбылося 11 лютага. Міліцыя высветліла, што "Мазду" 45-гадовага намесніка дырэктара навучальнай установы мог падпаліць 53-гадовы мясцовы жыхар, які такім чынам хацеў адпомсціць сваёй былой жонцы, настаўніцы, і яе сябру, з-за якога і адбыўся развод. Высветлілася, што жанчына змагла адсудзіць у былога мужа кватэру, у якой яны раней жылі. Гэта і стала апошняй кропляй. Мужчына вырабіў "кактэйль Молатава" і падпаліў ім легкавік. У гэты момант было каля 18-й гадзіны, якраз заканчвалася другая змена. На шчасце, дзяцей побач не было. Узгаранне своечасова заўважыў вартаўнік, які самастойна яго патушыў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: censor.net.ua У Магілёве мужчына падпаліў каля школы аўтамабіль сябра былой жонкі. Здарэнне адбылося 11 лютага. Міліцыя высветліла, што "Мазду"... |
|