На дыскатэцы ў Гродне забілі мужчыну. 21.by

На дыскатэцы ў Гродне забілі мужчыну

06.03.2017 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

Трагічна скончылася дыскатэка "Каму за 30", якая праходзіла ў Гродне ў ноч з 3-га на 4 сакавіка, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі

Імпрэза адбывалася ў гандлёвым каледжы на вуліцы Паповіча. Дзве кампаніі па два чалавекі ў кожнай пасварыліся, выпіўшы. Іх бойку разнялі ахоўнікі. 
Пазней праціўнікі працягнулі сварку ў фае будынка, аднак абыходзіліся толькі словамі. І нечакана 33-гадовы мужчына моцна стукнуў кулаком у галаву свайму апаненту. 46-гадовы мужчына ад удару паваліўся на падлогу і выцяўся аб бетон. У выніку ён памёр цягам 10 хвілінаў.

Цяпер гродзенскія праваахоўнікі шукаюць сведкаў інцыдэнту. На запісах з камераў відэаназірання відаць, што паблізу знаходзіліся дзве дзяўчыны ў чорных спадніцах, якія могуць валодаць каштоўнай інфармацыяй. 

Мужчыну, ад чыйго ўладару загінуў гродзенец, затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці.

Дарэчы, за апошні час гэта другі выпадак гібелі на дыскатэцы ў Гродне. Літаральна месяц таму падобным чынам загінуў 28-гадовы малады чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by Трагічна скончылася дыскатэка "Каму за 30", якая праходзіла ў Гродне ў ноч з 3-га на 4 сакавіка, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика