Самалёт "Белавія" пасля ўзлёту сутыкнуўся са зграяй птушак. 21.by

Самалёт "Белавія" пасля ўзлёту сутыкнуўся са зграяй птушак

20.03.2017 08:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Самалёт авіякампаніі "Белавія" ўвечары 19 сакавіка вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт адразу пасля ўзлёту, бо сутыкнуўся са зграяй птушак. Самалёт мусіў зрабіць авіярэйс у Санкт-Пецярбург, удакладняе БЕЛТА

Боінг 737-500 вылецеў у 18.05, але на вышыні каля 150 м сутыкнуўся са зграяй птушак. Камандзір экіпажа вырашыў вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. 

Самалёт кружляў над аэрапортам, каб выпрацаваць паліва, пасля чаго ўдала зрабіў пасадку. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. 

Пасля гэтага выпадку самалёт замянілі, і пасажыры вылецелі з Мінска ў Санкт-Пецярбург.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Самалёт авіякампаніі "Белавія" ўвечары 19 сакавіка вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт адразу пасля ўзлёту, бо сутыкнуўся са зграяй птушак. Самалёт мусіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика