З'явілася відэа пагоні, у якой ўдзельнічалі каля дзясятка машын ДАІ. 21.by

З'явілася відэа пагоні, у якой ўдзельнічалі каля дзясятка машын ДАІ

28.03.2017 19:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: abw.by

Агенцтва БЕЛТА апублікавала відэаздымкі пагоні з удзелам дзясятка машын ДАІ, якая адбылася ў Мінску. 

Як паведамляла Еўрарадыё, аўтамабіль, у якім былі 19-гадовая дзяўчына і 17-гадовы хлопец, уцякаў ад міліцыянтаў з праспекта Прытыцкага праз Сухарава, кальцавую, Партызанскі праспект і Магілёўскую шашу. Праз нейкі час аўто развярнулася і на вялізнай хуткасці зноў паехала ў Мінск, на Партызанскі праспект. Пасля гэтага BMW праехала да праспекта Незалежнасці і паехала ў бок Серабранкі. 

За горадам даішнікі стралялі па колах, але кіроўца спрабаваў збіць службовае аўто. Пры пагоні пацярпелі два аўтамабілі ДАІ. Уцякач спыніўся сам, калі кіроўца не справіўся з кіраваннем і стукнуўся аб бардзюр, збіў дарожны знак, разбіў лабавую шыбу.

Паведамляецца, што хлопец і дзяўчына мяняліся за рулём. Хлопец быў цяпрзы, а дзяўчына — не. Абоіх затрымалі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by Агенцтва БЕЛТА апублікавала відэаздымкі пагоні з удзелам дзясятка машын ДАІ, якая адбылася ў Мінску.  Як паведамляла Еўрарадыё, аўтамабіль, у якім былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика