Сіноптыкі: 10 красавіка — найцяплейшы дзень працоўнага тыдня
10.04.2017 12:38
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Панядзелак, 10 красавіка, стане самым цёплым днём на гэтым тыдні. Па словах галоўнага сіноптыка нашай краіны Святланы Рыбаковай, па рэспубліцы будзе без ападкаў, а тэмпература паветра складзе ад 12 да 18 цяпла. На паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца да +20. У Мінску — + 15 +17. У ноч з панядзелка на аўторак цяпло захаваецца — ад 8 да 11 градусаў са знакам плюс. А вось з аўторка надвор'е пачне псавацца. Рыбакова: "Атмасферныя франты, якія будуць змяшчацца з Заходняй Еўропы будуць выцясняць цяпло за межы рэспублікі. Перамяшчэнне фронту забяспечыць няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. 11-га красавіка ўдзень у асобных раёнах па усходзе Беларусі прагрымяць навальніцы, магчымы град". Максімальная тэмпература ў аўторак складзе +8 + 14, па паўднёвым усходзе да +18. Холадна будзе ў сераду, бо надвор'е будуць вызначаць паветраныя масы са Скандынавіі. Уначы — па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег, тэмпература паветра складзе ад -2 да +4. Удзень — таксама дажджы, у тым ліку і па цэнтральнай частцы Беларусі, тэмпература — +6 + 12. У чацвер, прагназуе сіноптык, дажджы працягнуцца, але крыху пацяплее: ноччу будзе +2 +8, удзень — +7 +13, па паўночным усходзе — да +15. У пятніцу сітуацыя істотна не зменіцца: уначы ад -1 да +5, удзень — +3 +10. Прагназуецца дождж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Панядзелак, 10 красавіка, стане самым цёплым днём на гэтым тыдні. Па словах галоўнага сіноптыка нашай краіны Святланы Рыбаковай, па рэспубліцы будзе...
|
|