У Жабінкаўскім раёне пад коламі мікрааўтобуса загінуў 25-гадовы раварыст
12.04.2017 16:40
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by У Жабінкаўскім раёне пад коламі мікрааўтобуса загінуў 25-гадовы раварыст. Трагічнае здарэнне адбылося ў 5.50 раніцы 12 красавіка на 32-м кіламетры аўтадарогі Камянец — Жабінка — Федзькавічы. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля “Iveco Daily” выехаў на правую абочыну, дзе і адбыўся наезд. Нібыта, мужчына быў стомлены, магчыма, нават заснуў за рулём. Раварыст, жыхар вёскі Рагозна, ехаў у спадарожным накірунку. Ён памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Вядома, што на адзенні веласіпедыста ёсць святлоадбівальныя ўстаўкі, на ровары былі ліхтары, якія выпраменьвалі белае і чырвонае святло. Высветлілася, што кіроўцу 100 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Жабінкаўскім раёне пад коламі мікрааўтобуса загінуў 25-гадовы раварыст. Трагічнае здарэнне адбылося ў 5.50 раніцы 12 красавіка на 32-м кіламетры...
|
|