У Дубровенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў, ёсць загінулыя. 21.by

У Дубровенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў, ёсць загінулыя

19.04.2017 09:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ з Facebook

У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў “Mazda 626” і “Infiniti”. Загінулі кіроўца і пасажырка першага аўтамабіля, кіроўца другога шпіталізаваны. Як піша ў Facebook Аляксандр Казючыц, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 19 красавіка на 600-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ.

БЕЛТА ўдакладняе, што на 599-м кіламетры заканчваліся рамонтныя працы, рух быў арганізаваны па сустрэчнай паласе. Кіроўца “Mazda 626” пасля праезду гэтага ўчастка не вярнуўся на сваю паласу руху і яшчэ каля кіламетра ехаў па сустрэчнай, дзе і адбылося сутыкненне. Асобы загінулых высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ з Facebook У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў “Mazda 626” і “Infiniti”. Загінулі кіроўца і пасажырка першага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика