У Віцебску паднялася трывога з-за "шчаслівага" заплечніка на прыпынку
19.04.2017 19:02
—
Разное
|
Фота: vitebskcity.by Трывога паднялася сёння ў Віцебску з-за безгаспадарчага заплечніка ў цэнтры горада. Пра гэта агенцтву Прыкладна ў 13.10 у дзяжурную частку паведамілі, што на прыпынку грамадскага транспарту каля бізнэс-цэнтра "Марка-сіці" ляжыць нічыйны заплечнік. На месца выправіліся нарады праваахоўнікаў. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС адразу ачапілі прыпынак і заблакавалі выхад на яго з бізнэс-цэнтра. Грамадскаму транспарту давялося рабіць прыпынак ніжэй па руху. Да месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524 са службовым сабакам. Нічога небяспечнага ў заплечніку не выявілі. Па словах Шкуратавай, да заплечніка была прымацаваная запіска. У ёй гаварылася, што гэты заплечнік аб'ехаў больш за 50 краін і прынясе шчасце таму, хто яго возьме. Цяпер праваахоўнікі вывучаюць запісы з камераў відэаназірання, каб знайсці ўладальніка гэтага заплечніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vitebskcity.by Трывога паднялася сёння ў Віцебску з-за безгаспадарчага заплечніка ў цэнтры горада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяда афіцыйная прадстаўніцы УУС...
|
|