П'яная магіляўчанка збіла маці вешалкай. 21.by

П'яная магіляўчанка збіла маці вешалкай

23.04.2017 15:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

60-гадовую магіляўчанку даставілі ў гарадскую лякарню з дыягназам выцятая рана цемянной вобласці. Пенсіянерка распавяла, што яе збіла моцна п'яная дачка.

Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму, што канфлікт паміж маці і дачкой цягнецца даўно. 33-гадовая дачка часта выпівае. Выпіўшы чарговы раз, яна вырашыла навесці парадак у шафе сваёй маці. Матчыны рэчы яна выцягвала з шафі і кідала на падлогу, гаворачы пра вымушаную прыборку. 

Калі маці некалькі разоў спыталася, навошта яна гэта робіць, маладая жанчына стукнула яе вешалкай па галаве. Сварка ператварылася ў бойку. Пацярпелую пенсіянерку выявіла яе сястра, якая прыйшла ў госці. Яна ж і выклікала міліцыю.

Паведамляецца, што магіляўчанка, якая збіла маці, толькі ў 2016 годзе чатыры разы трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў, у тым ліку за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання. Цяпер на яе склалі пратакол за нанясенне пабояў сваяку. Жанчыне пагражае штраф да 230 рублёў (10 базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by 60-гадовую магіляўчанку даставілі ў гарадскую лякарню з дыягназам выцятая рана цемянной вобласці. Пенсіянерка распавяла, што яе збіла моцна п'яная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика