Слонімскаму падлетку не выставілі абвінавачанне ў забойстве дзеда і бабулі. 21.by

Слонімскаму падлетку не выставілі абвінавачанне ў забойстве дзеда і бабулі

04.05.2017 20:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ctv.by

16-гадовага падлетка, якога падазраюць у забойстве дзеда і бабулі ў Слоніме, ўзялі пад варту. Абвінавачанне яму яшчэ не выстаўленае — ён застаецца ў статусе падазраванага. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, піша "Советская Белоруссия".

Расследаванне нашумелай крымінальнай справы працягваецца.

Раней паведамлялася, што скульптура Леаніда Богдана і яго жонку, нібыта, забіў унук пасля заўвагі пра электронную цыгарэту. 

"Інфармацыя пра тое, што злачынства нібыта было здзейсненае з-за электроннай цыгарэты, не адпавядае рэчаіснасці. З улікам таго, што падлетак дапытаны і праведзена праверка паказанняў на месцы злачынства, можна казаць аб цэлым комплексе прычын. Канфлікт, які развіваўся, быў досыць доўгім. І сказаць, што падставай паслужыла менавіта электронная цыгарэта, будзе няслушным", — пракаментавала Юлія Ганчарова.

Афіцыйная прадстаўніца СК паведаміла, што падчас праверкі паказанняў на месцы злачынства падлетак паказаў, як забіў сваякоў.

Цяпер следчыя праводзяць допыты сведкаў: педагогаў, сяброў і знаёмых падазраванага. Прызначаны шэраг экспертыз — судова-медыцынская, крыміналістычная і комплексная псіхолага-псіхіятрычная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ctv.by 16-гадовага падлетка, якога падазраюць у забойстве дзеда і бабулі ў Слоніме, ўзялі пад варту. Абвінавачанне яму яшчэ не выстаўленае — ён застаецца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика