У Гродне затрымалі п'янага кіроўцу з паламанай правай рукой
					01.06.2017 21:50
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() Фота: БЕЛТА Віноўніка ДТЗ у Гродне дапамог затрымаць адзін з мінакоў. Здарэнне, як паведамляе , адбылося позна ўвечары 31 траўня ў двары дома па вуліцы Брыкеля. 46-гадовы гараджанін з таварышам выпіў гарэлкі, пасля чаго вырашыў перапаркаваць свой "Крайслер". Кіроўца рухаўся заднім ходам, у выніку наехаў на лаву і прыпаркаваны "Фальксваген". Юнак, які стаў відавочцам здарэння, дапамог кіроўцу выйсці і выклікаў на месца нарад ДАІ. Выявілася, што ўтрыманне алкаголю ў кіроўцы перавышала дапушчальную норму ў тры разы. Да таго ж мужчына быў пазбаўлены права кіравання за такое самае парушэнне. Кіроўца заявіў, што год таму перанёс клінічны інсульт. У пратаколах ён распісваўся левай рукой, бо правая была зламаная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							   Фота: БЕЛТА   Віноўніка ДТЗ у Гродне дапамог затрымаць адзін з мінакоў. Здарэнне, як паведамляе ДАІ Гродна, адбылося позна ўвечары 31 траўня ў двары дома па вуліцы...  | 
 
		
		
		 
     |