У Бешанковіцкім раёне ў сажалцы каля дома патануў двухгадовы хлопчык
05.06.2017 17:00
—
Разное
|
![]() Фота: Следчы камітэт Трагічны інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёна 4 чэрвеня. Каля 17.30 маці з двухгадовым хлопчыкам гулялі каля прыватнага дома. Мама пайшла ў дом па сок для дзіцяці, а хлопчык застаўся без нагляду, бо іншых дарослых паблізу не было. Маці вярнулася праз дзесяць хвілін, але сына ўжо не знайшла, паведамляе Да пошукаў далучылася бабуля, якая вярнулася ад суседкі. Дарослыя выявілі, што хлопчык выйшаў праз брамку за тэрыторыю двара. Знайшла ўнука бабуля — ён патануў у штучнай сажалцы каля дома. Лекары хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць дзіцяці. Бешанковіцкі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку, каб выявіць абставіны здарэння і прычыны, якія прывялі да гібелі малалетняга. Сям'я характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца. Падчас агляду следчыя адзначылі, што прыдамавая тэрыторыя абгароджаная плотам, брамка зачыняецца на запор. А вось сажалка недалёка ад дома мае вольны доступ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Трагічны інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёна 4 чэрвеня. Каля 17.30 маці з двухгадовым хлопчыкам гулялі каля прыватнага дома....
|
|