На трасе каля Жабінкі затрымалі суценёраў (відэа)
09.06.2017 12:22
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.brest.gov.by На трасе каля Жабінкі міліцыянеры затрымалі дваіх суценёраў. Праз сацыяльныя сеткі мужчыны (адзін — 39-гадовы жыхар Брэста, іншы — 46-гадовы жыхар Магілёва) вербавалі жыхарак Брэсцкай вобласці для заняткаў прастытуцыяй у Расіі. Аперацыю на трасе каля вёскі Федзькавічы Жабінкаўскага раёна праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі, АМАП і ДАІ. У адносінах суценёраў распачалі крымінальныя справы за “замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы”. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.brest.gov.by На трасе каля Жабінкі міліцыянеры затрымалі дваіх суценёраў. Праз сацыяльныя сеткі мужчыны (адзін — 39-гадовы жыхар Брэста, іншы — 46-гадовы жыхар... |
|