Сіноптыкі: На наступным тыдні ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла. 21.by

Сіноптыкі: На наступным тыдні ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

15.06.2017 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Bymedia.net

Пасля прахалоднага пачатку чэрвеня ў нашу краіну прыходзіць сапраўднае лета. Ужо на наступным тыдні ў Беларусі будзе спякотна. А на бягучым тыдні тэмпература паветра была на 1-2 градуса ніжэйшая на кліматычную норму. Толькі на Брэстчыне было цёпла. У бліжэйшыя дні пацяплее і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.

Па словах сіноптыкаў, у пятніцу, 16 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў (кароткачасовыя дажджы магчымыя ўдзень на захадзе нашай краіны). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +6 да +12 градусаў (у асобных раёнах — 3-5 цяпла, у Мінску — 10-12 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад +20 да +26 (у сталіцы — ад 20 да 22 градусаў).

У суботу, 17 чэрвеня, ападкі магчымыя пераважна на паўднёвым захадзе. Уначы чакаецца 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень — 16-23 градусы са знакам плюс. У нядзелю, 18 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Калі ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 6 да 13 градусаў, у дзённыя гадзіны — 21-27 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ў начныя гадзіны прагназуецца ад 9 да 18 градусаў, у дзённыя — ад 18 да 28 цяпла. Будзе пераважна без ападкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bymedia.net Пасля прахалоднага пачатку чэрвеня ў нашу краіну прыходзіць сапраўднае лета. Ужо на наступным тыдні ў Беларусі будзе спякотна. А на бягучым тыдні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика