У Мінску п’яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, яго пасажырка загінула
18.06.2017 11:56
—
Разное
|
Фота: ДАІ У Мінску п’яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, у выніку чаго загінула яго пасажырка. Інцыдэнт адбыўся сёння, 18 чэрвеня пасля 8.30 раніцы. У ДАІ паступіла паведамленне, што ў краму на бульвары Шаўчэнкі зайшоў п’яны мужчына, які прыехаў туды на машыне. Праз некалькі хвілінаў кіроўца выйшаў з крамы, сеў у аўтамабіль “Нісан Прымера” і паехаў у бок вуліцы Веры Харужай. На перакрыжаванні з вуліцай Чарвякова ён сутыкнуўся з “Пантыякам”, кіроўца якога зрабіў выснову, што вінаваты ў здарэнні быў нецвярозы і сказаў пра гэта шафёру “Нісана”. Але парушальнік вырашыў знікнуць з месца здарэння. На той момант прыехаў патруль ДАІ і пачаў пераслед п’янага кіроўцы па Чарвякова ў кірунку Арлоўскай. Спыняцца парушальнік не думаў і, уцякаючы ад ДАІ, “дагнаў” аўтамабіль БМВ. Затым кіроўца “Нісана” не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку апошняга ДТЗ загінула пасажырка “Нісана”, жанчына 1977 года нараджэння. Сам парушальнік, 30-гадовы мужчына, атрымаў толькі лёгкія цялесныя пашкоджанні, паведамляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Мінску п’яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, у выніку чаго загінула яго пасажырка. Інцыдэнт адбыўся сёння, 18 чэрвеня пасля 8.30 раніцы. У ДАІ паступіла...
|
|