У Баранавічах мужчына аглушыў 15-гадовую школьніцу і засунуў у багажнік аўто
03.08.2017 20:51
—
Разное
|
На фота intex-press.by — месца здарэння Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 39-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве. Паводле звестак Дзяўчына, па яе словах страціла прытомнасць. Калі ачуняла, то яна пералезла ў салон і выскачыла з мінівэна каля аўтазаправачнай станцыі. Яна стала прасіць мінакоў дапамагчы, тыя выклікалі медработнікаў. Пацярпелую з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў лякарню. Мужчына паспрабаваў уцячы на сваім аўто, але неўзабаве яго затрымалі праваахоўнікі. Цяпер ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, і з ім працуюць следчыя. У межах крымінальнай справы высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, а таксама матывы злачынства, дапытваюцца сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Вырашаецца пытанне пра заключэнне затрыманага пад варту і правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы. Паведамляецца, што мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фота intex-press.by — месца здарэння Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 39-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну вінавацяць у...
|
|