У Маладзечанскім раёне жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск. 21.by

У Маладзечанскім раёне жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск

16.08.2017 11:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mapio.net

У Маладзечанскім раёне на станцыі Аляхновічы жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 13 жніўня. Жанчына пераходзіла чыгунку па пешаходным насціле і не рэагавала на сігналы, якія падаваў машыніст. Мяркуецца, што яна была ў стане алкагольнага ап’янення.

Цягнік экстранна тармазіў, але гэта не дазволіла пазбегчы трагедыі. Вядома, што загінулай было 49 гадоў. Яна жыла ў вёсцы каля Аляхновічаў. Праваахоўнікі праводзяць праверку, інфармуе сайт kraj.by са спасылкай на Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mapio.net У Маладзечанскім раёне на станцыі Аляхновічы жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 13 жніўня. Жанчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика