На пажары ў Любані работнікі МНС выратавалі дваіх і эвакуявалі 15 чалавек. 21.by

На пажары ў Любані работнікі МНС выратавалі дваіх і эвакуявалі 15 чалавек

15.09.2017 10:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

14 верасня каля 16-й гадзіны ратавальнікі з Любані атрымалі інфармацыю пра пажар у кватэры шматпавярхоўкі на вуліцы Першамайскай, перадае прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі дым з акна гаўбца кватэры на пятым паверсе. Яны выратавалі 31-гадовага гаспадара кватэры і яго 42-гадовага стрыечнага брата. Іх абодвух шпіталізавалі ў раённую лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". 

Таксама ратавальнікі эвакуявалі 15 жыхароў пад'езда, якія пражываюць на ніжніх паверхах.

Пажар быў ліквідаваны менш чым за паўгадзіны. Агонь пашкодзіў маёмасць на кухні, у ваннай і калідоры.

Прычынай пажару хутчэй за ўсё стаў пакінуты без нагляду электракіпяцільнік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 14 верасня каля 16-й гадзіны ратавальнікі з Любані атрымалі інфармацыю пра пажар у кватэры шматпавярхоўкі на вуліцы Першамайскай, перадае прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика