Вадкасць, якой атруціліся пяць школьнікаў у санаторыі, прывёз адзін з іх
15.09.2017 10:56
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Сталі вядомыя падрабязнасці атручвання пяці школьнікаў у санаторыі ў Светлагорскім раёне. Як паведамляе Як Як паведамляе СТВ, падлеткі сапраўды атруціліся чамярычнай вадой — ветэрынарным сродкам для барацьбы з вошамі. Гэта пацвердзіла бабуля аднаго з іх. Унук узяў у санаторый з бабулінай шафы бутэльку з гэтай вадкасцю, у якой 67% складае чысты этылавы спірт, а астатняе — смяротна небяспечныя алкалоіды. Па словах лекараў, чамярычная вада для чалавека з'яўляецца смяротнай атрутай. Дапамагло падлеткам тое, што педагогі зладзілі ім прамыванне страўнікаў яшчэ да прыезду лекараў. Дырэктарка Званецкай базавай школы, дзе вучацца хлопчыкі, Святлана Логвінава адзначае, што ўсе пацярпелыя — дзеці з добрых сем'яў, ніхто з іх на ўліку не знаходзіўся. Матывы ўчынку ды іншыя акалічнасці здарэння высвятляе міліцыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Сталі вядомыя падрабязнасці атручвання пяці школьнікаў у санаторыі ў Светлагорскім раёне. Як паведамляе тэлеканал СТВ, падлеткі выпілі вадкасць,... |
|