У Калінінградскай вобласці Расіі забілі музыку з Гродна. 21.by

У Калінінградскай вобласці Расіі забілі музыку з Гродна

27.09.2017 12:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: hrodna.life

У Калінінградскай вобласці Расіі забілі музыку з Гродна. Арцём Самойлаў (ён вядомы як Experimental Chemistry) з сябрамі быў там на заробках. У пасёлку Ермакова беларусы знаходзіліся з 1 верасня, аднак працадаўца прадставіў толькі жыллё, абяцанай высокааплатнай працы яны не дачакаліся. За гэты час здараліся канфлікты з мясцовымі хуліганамі.

Як інфармуе сайт hrodna.life, праз тры тыдні хлопцы пачалі з’язджаць у Беларусь. Напярэдадні ад’езду Арцёма і здарылася трагедыя. Ён мусіў вярнуцца яшчэ 22 верасня, але памяняўся квіткамі з іншым беларусам. Хлопцы гулялі ў тэніс у мясцовым клубе. Арцём выйшаў на вуліцу пакурыць, у гэты момант на яго і напалі. “Хуткая дапамога” ехала 40 хвілін. Лекары ўжо нічым не змаглі дапамагчы, беларус памёр. Паліцыя затрымала меркаванага забойцу, ідзе следства.

Як інфармуе БЕЛТА, беларускія дыпламаты выязджалі на месца здарэння, наведвалі паліцыю. Адзначаецца, што яны аказалі сваякам загінулага садзейнічанне ў арганізацыі адпраўкі цела на радзіму. Супрацоўнікі беларускага пасольства збіраюцца адсочваць расследаванне крымінальнай справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: hrodna.life У Калінінградскай вобласці Расіі забілі музыку з Гродна. Арцём Самойлаў (ён вядомы як Experimental Chemistry) з сябрамі быў там на заробках. У пасёлку Ермакова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика