У аўторак у Заходнюю і Цэнтральную Беларусь прыйдуць кароткачасовыя дажджы. 21.by

У аўторак у Заходнюю і Цэнтральную Беларусь прыйдуць кароткачасовыя дажджы

02.10.2017 20:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 3 кастрычніка, паведамляе сайт Белгідрамета.

Ноччу будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы парывісты, днём месцамі да моцнага. 

Тэмпература паветра ўначы і зранку будзе +1...+6 градусаў, па ўсходзе месцамі ад нуля да трох градусаў марозу, па захадзе — 7-10 цяпла. У другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да 8-13 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — да 15 градусаў цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 3 кастрычніка, паведамляе сайт Белгідрамета. Ноччу будзе пераважна без ападкаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика