Ну вуліцы Чкалава ў Мінску аўто збіла жанчыну на прыпынку і ўрэзалася ў шапік
04.10.2017 14:24
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінска ДТЗ адбылося 4 кастрычніка амаль у цэнтры Мінску — на вуліцы Чкалава, паведамляюць Каля 11.15 аўтамабіль "Пежо", за рулём якога быў 28-гадовы кіроўца, ехаў з боку вуліцы Варанянскага ў напрамку вуліцы Магілёўскай. Каля дома №3а па вуліцы Чкалава ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машына выехала на тратуар — на прыпынак грамадскага транспарту. На прыпынку аўто збіла 71-гадовую жанчыну і ўрэзалася ў шапік "Белсаюздруку". Пры аварыі жанчына атрымала адкрытыя пераломы ног і чэрапна-мазгавую траўму. Яе шпіталізавалі ў лякарню хуткай меддапамогі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска ДТЗ адбылося 4 кастрычніка амаль у цэнтры Мінску — на вуліцы Чкалава, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДАІ Кастрычніцкага раёна... |
|