У выходныя ў Беларусі пацяплее, але без дажджоў не абыдзецца
13.10.2017 16:43
—
Разное
|
![]() Фота: tut.by У суботу, 14 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць сістэма атмасферных франтоў. Ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, паведамляе Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +3 да +9 градусаў, удзень будзе 6-12 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе слупок тэрмометра падымецца да 13-15 са знакам "плюс". Удзень 15 кастрычніка надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Надвор'е будзе няўстойлівае. Уначы на большай частцы краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, а зранку і ўдзень у асобных раёнах (пераважна па ўсходзе краіны) моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7...+12, па паўночным усходзе каля 5 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 10-15 са знакам "плюс", у паўднёва-заходніх раёнах — да 17 градусаў вышэй за нуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by У суботу, 14 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць сістэма атмасферных франтоў. Ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы...
|
|