На адміністратара фітнэс-цэнтра "Нардзін" пачалі крымінальную справу за ДТЗ. 21.by

На адміністратара фітнэс-цэнтра "Нардзін" пачалі крымінальную справу за ДТЗ

13.10.2017 16:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на мінчука з нагоды ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай. У выніку той аўтааварыі сур'ёзна пацярпеў кіроўца таксі. Пра гэта ў сацсетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Здарэнне адбылося 7 кастрычніка каля першай гадзіны ночы. Кіроўца BMW 650i xDrive ехаў па вуліцы Кальварыйскай у бок вуліцы Скрыганава і не справіўся з кіраваннем. Яго аўтамабіль вылецеў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Пасля гэтага машыну адкінула на дарогу, дзе ён сутыкнуўся з таксоўкай Opel Astra. Пры гэтым таксовец атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе спалучанай траўмы і быў шпіталізаваны.

Кіроўца BMW уцёк з месца здарэння, але яго асобу хутка высветлілі. Гэта, як паведамляе Ганчарова, 29-гадовы грамадзянін Расіі, адміністратар аднаго з медыцынскіх цэнтраў Мінска. "Паводле папярэдніх даных медыцынскага агляду, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У выдыханым паветры было зафіксавана 0,94 праміле ў першай пробе і 0,68 — у другой", — дадала прадстаўніца Следчага камітэта. 

У пацярпелага таксоўца — малое дзіця і цяжарная жонка. Сам ён, па звестках nn.by, знаходзіцца ў каматозным стане. 

Цяперашняе месцазнаходжанне кіроўцы невядомае. 

Як удакладняе nn.by, гаворка ідзе пра Вячаслава Карнеяўца, адміністратара фінэс-цэнтра "Нардзін". Яго маці — сузаснавальніца медцэнтра "Нардзін" і прадпрыемстваў у медыцынскай сферы ў Расіі. Бацька — трэнер нацыянальнай каманды па веславанні.

Следчыя паведамляюць, што ў аўтамабілі, якім кіраваў Карнеявец, былі яшчэ два пасажыры. Іх ужо дапыталі. Таксама адбыліся допыты сваякоў падазраванага ды іншых асоб. 

Крымінальная справа пачатая за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на мінчука з нагоды ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай. У выніку той аўтааварыі сур'ёзна пацярпеў кіроўца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика