Не забыты сваім калектывам. 21.by

Не забыты сваім калектывам

20.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У межах акцыі “Не забыты сваім калектывам”, што праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, днямі ў госці да ветэрана міліцэйскай службы Уладзіміра Грачаніка завіталі намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС Яўген Самускевіч і старшы інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна. Яны ўручылі гаспадару юбілейны медаль “100 гадоў міліцыі” і ружы. Расчулены Уладзімір Уладзіміравіч шчыра падзякаваў за ўвагу да сваёй асобы і з задавальненнем узгадаў некалькі выпадкаў з працоўнай біяграфіі. А старшаму інспектару Жабінкаўскай ДАІ ёсць чым падзяліцца з маладзейшымі калегамі. І хаця ён даўно на заслужаным адпачынку, з цікавасцю сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў калектыве. “Ніколі не мог дараваць тым вадзіцелям, якія пасля выпітай чаркі садзяцца за руль, – кажа Уладзімір Уладзіміравіч. – З такімі ў мяне заўжды была размова кароткая. Памятаю, на працягу года ажно шэсць разоў затрымліваў аднаго п’янага кіроўцу. “Мову” ўшчуванняў і штрафаў той не разумеў. Даходліва “растлумачыла” жыццё – пабіў машыну і пакалечыўся сам. Лічу, пакаранне такім вадзіцелям трэба ўзмацняць заканадаўча. Увогуле, я за тое, каб на дарогах кіроўцы паводзілі сябе тактоўна і акуратна. Трэба заўжды думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых.”

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара. У межах акцыі “Не забыты сваім калектывам”, што праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, днямі ў госці да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика