Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларуса схаваныя 250 тысяч еўра. Грамадзянін нашай краіны разам з сям’ёй ехаў у Літву на легкавіку. У пункце пропуску Лаворышкес мытнікі вырашылі агледзець яго аўтамабіль “Audi”. Незадэклараваныя грошы ляжалі пад заднім сядзеннем. Адзначаецца, што ў асноўным гэта былі купюры па 500 еўра.
Грошы канфіскавалі, а мужчыну затрымалі. Ён, дарэчы, заявіў, што "забыўся" задэклараваць еўра. Па факце кантрабанды праводзіцца праверка.
Фота: ust.lt Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларуса схаваныя 250 тысяч еўра. Грамадзянін нашай краіны разам з сям’ёй ехаў у Літву на легкавіку. У пункце пропуску...