Настаўнік на ўроку заклеіў дзецям раты скотчам. 21.by

Настаўнік на ўроку заклеіў дзецям раты скотчам

03.11.2017 19:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: donpress.com

Ва ўкраінскім горадзе Крывы Рог настаўнік на ўроку харэаграфіі заклеіў сямігадовым дзецям раты скотчам. Перад гэтым ён рабіў заўвагі школьнікам за размовы, але яны не рэагавалі. У выніку да заканчэння ўроку дзеці былі з заклеенымі ратамі, інфармуе УНІАН.

Бацька адной з дзяўчынак, удзельнік антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, заявіў, што ўчынак настаўніка прынізіў годнасць дзіцяці. Ён мае намер дамагацца, каб настаўніка пакаралі.

Сёння стала вядома, што настаўніца малодшых класаў, якая ў Смаленску на ўроку заклеіла скотчам рот вучню (ён размаўляў з аднакласнікам), звольнілася на ўласнае жаданне. Яна папрасіла прабачэння за свой учынак у вучняў і іх бацькоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: donpress.com Ва ўкраінскім горадзе Крывы Рог настаўнік на ўроку харэаграфіі заклеіў сямігадовым дзецям раты скотчам. Перад гэтым ён рабіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика