Мінскія мытнікі знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы. 21.by

Мінскія мытнікі знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы

04.11.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsk2.customs.gov.by

Супрацоўнікі мытні “Мінск-2” знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, падчас кантролю міжнарожных паштовых адпраўленняў трапілася пасылка з Украіны, якая адрасавалася жыхару Гомельскай вобласці. У суправаджальных дакументах на пасылку было сказана, што ў ёй знаходзіцца бразготка. Аднак цацка не грымела і толькі глуха пастуквала.

Пасылку вырашылі праверыць. Супрацоўнікі мытні ўскрылі бразготку, а ў ёй знайшлі 5 колбаў з насеннем каноплі. На кожнай колбе быў надпіс, які менавіта від насення там змешчаны.

За год на мытні “Мінск-2” спынілі 23 спробы перасылкі насення канопляў і 2 спробы перасылкі галюцынагенных грыбоў. Яны належаць да раслінаў, з якіх вырабляюць наркотыкі і псіхатропы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsk2.customs.gov.by Супрацоўнікі мытні “Мінск-2” знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, падчас кантролю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика