Пад Лідай кіроўца атрымаў штраф, а затым трапіў у ДТП праз сваё парушэнне. 21.by

Пад Лідай кіроўца атрымаў штраф, а затым трапіў у ДТП праз сваё парушэнне

05.11.2017 17:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Лідскім раёне кіроўца атрымаў штраф за непрышпілены рэмень бяспекі, а праз паўгадзіны разбіўся ў аварыі. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, гэты кіроўца вяртаўся разам з калегай з Гродна, дзе яны былі ў камандзіроўцы. Інспектары наклалі на парушальніка штраф.

Ён паехаў далей і ў пэўны момант не разлічыў хуткасць руху па вільготнай ад дажджу дарозе. У вёсцы Ганчары машыну вынесла ў кювет. Пасажырка, якая была на заднім сядзенні, атрымала пераломы пазванкоў і трапіла ў траўматалагічнае аддзяленне мясцовай лякарні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Лідскім раёне кіроўца атрымаў штраф за непрышпілены рэмень бяспекі, а праз паўгадзіны разбіўся ў аварыі. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика