У Маладзечне шукаюць зніклага падлетка
18.11.2017 14:28
—
Разное
|
Фота: пошукавы атрад "Анёл" У Маладзечне міліцыя шукае зніклага 15-гадовага падлетка, які ў чацвер, 16 лістапада пайшоў з дому і дагэтуль не вярнуўся. Гэта непаўналетні Яўген Рысік, вучань сярэдняй школы №1 Маладзечна. Хлопцу з выгляду 15 год, рост каля 170-175 см, хударлявы, валасы цёмна-русыя, каротка стрыжаныя, вочы блакітныя. Зніклы быў апрануты ў чорныя джынсы, майку з капюшонам салатавага колеру, з уцягнутым шнурком каля каўняра аранжавага колеру, чорную мацерчатую куртку на маланцы, чорныя чаравікі на шнурках і маланцы. На галаве меў чорную вазаную шапку з ярка-зялёнымі ўстаўкамі ў выглядзе палосаў. Усіх, каму вядомае месца знаходжання хлопца, просяць патэлефанаваць па нумары ў Маладзечне 74-96-83 або 8-029-546-40-44. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: пошукавы атрад "Анёл" У Маладзечне міліцыя шукае зніклага 15-гадовага падлетка, які ў чацвер, 16 лістапада пайшоў з дому і дагэтуль не вярнуўся. Гэта... |
|