Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

04.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЯДАЎНА адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Разгледжана праблема неэксплуатуемых будынкаў, аб’ектаў незавершанага будаўніцтва і даўгабудаў, якія ёсць на тэрыторыі раёна. Не засталося без увагі і пытанне бяспечнай эксплуатацыі газавага абсталявання, дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылым фондзе.

♦ ♦ ♦

НА відэахостынгу «YouTube» з’явіўся новы відэаканал «Санаторый «Спадарожнік». На ім можна паглядзець відэаролікі пра лячэбную базу, басейн, жыллёвы фонд і іншую інфраструктуру здраўніцы.

♦ ♦ ♦

У НАРАЦКАЙ сельскай бібліятэцы ў рамках чарговага пасяджэння жаночага клуба «Веста» адбылося мерапрыемства «Дзіўная прыгажосць звычайнага». Яно прысвячалася расійскаму паэту і пісьменніку Юрыю Куранаву. Бібліятэкар Лілія Грыцук пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка. У вёсцы Швакшты жыве Барыс Папоў, які з’яўляецца яго вучнем. Ён распавёў пра творчасць Юрыя Мікалаевіча, адзначыў, што творы пісьменніка перакладзены на два дзясяткі замежных моў і многае іншае.

♦ ♦ ♦

У НДЦ «ЗУБРАНЯ» прайшоў дэбат-турнір «Гісторыя нас нічому не вучыць» у рамках змены: «Гаворыць і дзейнічае маладзёжны парламент». Каманды імкнуліся ў сваіх пытаннях і довадах даказаць і аспрэчыць пэўнымі прыкладамі з гісторыі тэму дэбатаў. Экспертамі ў гэтай спрэчцы выступілі члены раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» маёр у запасе Святаслаў Гаўрыс і маёр у адстаўцы Міхаіл Чаркасаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НЯДАЎНА адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Разгледжана праблема неэксплуатуемых будынкаў, аб’ектаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика