ПІН-КОД — ключ ад вашых грошаў. 21.by

ПІН-КОД — ключ ад вашых грошаў

06.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ХТО яшчэ не ведае пра тое, што пластыкавую банкаўскую картку захоўваць у кашальку разам з пін-кодам непрадбачліва? Гэта можа стаць сапраўднай спакусай для несумленнага чалавека, які знайшоў згублены кашалёк ці (бывае і такое) выцягнуў яго з сумкі. Магчыма, наступная гісторыя стане навукай для некаторых  уладальнікаў пластыкавых картак, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.

Грамадзянін М. украў у жанчыны кашалёк. Акрамя грошаў, там знаходзілася пластыкавая банкаўская картка і… этыкетка, на якой быў напісаны пін-код да карткі. Мужчына не доўга ламаў галаву як ёй скарыстацца — разлічыўся за набытыя прадукты і спіртное ў магазіне. А яшчэ — зняў з карткі 20 рублёў. Зняў бы і больш, ды грошы скончыліся. На што спадзяваўся злачынца? Што ніхто ні пра што не даведаецца? У наш час развіцця тэхналогій так разважаць як мінімум наіўна. Сведчанне таму — далейшае развіццё падзей.

Тым часам жанчына, якая не знайшла свой кашалёк, праверыла асабісты банкаўскі рахунак і выявіла, што на ім зніклі грашовыя сродкі. Зрабіўшы раздрукоўку звестак з банка, яна даведалася, што разлічваліся з яе карт-рахунку ў магазінах Мядзела, хаця сама пацярпелая знаходзілася ў гэты час у Свіры. Аператыўным супрацоўнікам заставалася толькі па камерах відэаназірання вылічыць злачынцу, хутка яго затрымаць і памясціць у ізалятар часовага ўтрымання РАУС.

Мужчыне прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ці папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт, абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў, пазбаўленне волі да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўным відам дзейнасці ці без пазбаўлення. У дадзеным выпадку грамадзянін М. атрымаў за свае злачынныя дзеянні тры гады пазбаўлення волі, якія ён правядзе ў калоніі строгага рэжыму.

Не трымайце свае пін-коды разам з пластыкавымі карткамі! Будзьце пільнымі!

А. Сакалдынская.

Следчы РАСК, капітан юстыцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ХТО яшчэ не ведае пра тое, што пластыкавую банкаўскую картку захоўваць у кашальку разам з пін-кодам непрадбачліва? Гэта можа стаць сапраўднай спакусай для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика