На пажары ў Касцюковіцкім раёне загінуў чалавек. 21.by

На пажары ў Касцюковіцкім раёне загінуў чалавек

11.12.2017 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Трагедыя адбылася падчас пажару дома ў вёсцы Боні ў Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны, інфармуе прэс-служба МНС

Паведамленне пра пажар мясцовыя ратавальнікі атрымалі 10 снежня пасля 15-й гадзіны. Праз 18 хвілінаў яны прыбылі на месца выкліку і пабачылі, што вясковая хата гарыць адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абваліліся.

Паведамляецца, што ў аднапавярховым доме пражываў 73-гадовы пенсіянер з жонкай. Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі цела мужчыны на канапе пад абваленымі канструкцыямі.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць у доме, таксама пашкоджаныя сцены дома.

Прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Трагедыя адбылася падчас пажару дома ў вёсцы Боні ў Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны, інфармуе прэс-служба МНС.  Паведамленне пра пажар мясцовыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика