У Мастоўскім раёне ў рацэ патануў трактар. Знайшлі целы двух чалавек. 21.by

У Мастоўскім раёне ў рацэ патануў трактар. Знайшлі целы двух чалавек

12.12.2017 17:03 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

11 снежня міліцыянтам Мастоўскага РАУС паведамілі, што ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары знойдзены трактар "​Т-40" з прычэпам. Трактар належаў жыхару вёскі Курылавічы гэтага ж раёна.

Выявілася, што напярэдадні гаспадар перадаў трактар у часовае карыстанне 57-гадоваму жыхару вёскі Макары, які мае пасведчанне трактарыста. Грамадзяне бачылі, як гэты мужчына паехаў на трактары з вёскі Дварок, адзначае прэс-служба Следчага камітэта.

Следча-аператыўна група па слядах шын аднавіла маршрут, якім трактар ехаў да ракі. Агляд месца здарэння праваахоўнікі працягнулі раніцай 12 снежня з удзелам работнікаў Мастоўскай ратавальнай станцыі РДГА "ОСВОД". Менавіта ратавальнікі і знайшлі ў вадзе мёртвага мужчыну, які напярэдадні кіраваў трактарам. 

Таксама праваахоўнікі атрымалі звесткі, што можа быць яшчэ адна ахвяра — 52-гадовы аднавясковец загінулага трактарыста. Ратавальнікі працягнулі пошукі і знайшлі цела другога мужчыны ў балоцістай мясцовасці недалёка ад вёскі Макары. 

Трактар ​​і прычэп былі паднятыя з вады пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі.

Праверкай па гэтым факце займаецца Мастоўскі раённы аддзел Следчага камітэта. 

Прычыны смерці вяскоўцаў і магчымую наяўнасць алкаголю ў іх крыві высвятляе ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by 11 снежня міліцыянтам Мастоўскага РАУС паведамілі, што ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары знойдзены трактар "​Т-40" з прычэпам. Трактар належаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика